Республиканское общественное объединение
Поиск по сайту
  • Нужно ли детям говорить об их правах?
Родиноведение :: Родоводы
Духоўна-маральнае выхаванне малодшых школьнікаў
праз сямейнае краезнаўства
 
олДухоўна-маральнае выхаванне – гэта галоўнае ў станаўленні асобы чалавека. І пачынаць такую работу неабходна з ранняга дзяцінства. Мэтай усялякага выхавання павінна быць стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы ў лепшых ідэалах духоўнасці і маралі. Асаблівае значэнне ў гэтай складанай справе можа мець краезнаўчая работа.

Родны край – крыніца прыгажосці, любові, творчага натхнення. Паняцце “край” – умоўнае і залежыць ад таго, хто і з якой мэтай яго вывучае. Для малодшых школьнікаў – гэта сямья, родны горад, раён, вобласць, республіка ў цэлым. Усведамленне памяці свайго роду, гісторыі роднага краю з’яўляецца асновай фарміравання вышэйшых духоўных каштоўнасцей асобы.

Калі параўноўваць навуковае краязнаўства, у аснове якога ляжыць аб’ект вывучэння, і школьнае, то у рабоце з дзецьмі ўвага засяроджваецца на выхаваўчым і развіваючым патэнцыяле розных відаў дзейнасці па вывучэнні роднага краю. Вялікаю ролю ў такой рабоце адыгрывае цесная сувязь з сям’ёй. У кожнага дзіцяці ёсць не толькі бацькі, але і людзі больш старэйшага пакалення – дзядулі і бабулі. Паводле народнага падання ў нашых продкаў быў такі звычай: сярод іншых спраў юнак, каб звацца мужчынам, павінен ведаць сваіх продкаў да пятага калена. Гісторыя кожнай сям’і – гэта частка гісторыі народа і дзяржавы.

Пазнаючы свае гістарычныя карані, дзеці пачынаюць больш разумець унутраны свет чалавека, вучацца бачыць ва ўсім людзей - іх працу і гераізм, спадзяванні і трывогі, вучацца разумець мінулае і па ім прадбачыць будучыню. Адначасова ў іх фарміруецца адчуванне еднасці з культурай і гісторыяй народа, адказнасць за сваю сям’ю, свой род і за дзяржаву. Усё гэта садзейнічае выхаванню духоўнасці і высокай маралі.

У даследчай працы з малодшымі школьнікамі па краязнаўству можна прапанаваць наступныя тэмы: “Мая радаслоўная”, Падарожжа ў гісторыю майго роду”, “Тайна майго паходжання”, “Што я ведаю аб сваім горадзе?”, “Гісторыя маёй сям’і як адлюстраванне гісторыі майго краю” і многія іншыя. У працэсе выканання даследчых прац з вучнямі неабходна ўзаемадзеянне з сям’ёй. Толькі сям’я валодае ў дастатковай ступені звесткамі пра свой род, пра жыццё і дзейнасць таго ці іншага чалавека. Ідэю такой творчай справы трэба прапанаваць вучням і іх бацькам так, каб яны лічылі яе сваёй ідэяй. Тэма і змест будучай творчай справы абмяркоўваецца і прымаецца сумесна, разам складаецца і план работы. Вопыт паказвае, што добры вынік будзе тады, калі сям’я зацікаўлена і прымае актыўны ўдзел.

Працаваць настаўнікам пачатковых класаў насколькі складана, настолькі і цікава. Мне заўсёды шчасціла на добрых вучняў і творчых бацькоў. Нашы сумесныя мерапрыемствы і сустрэчы становяцца сапраўдным святам, дзе бацькі з дзецьмі спяваюць любімыя песні, рыхтуюць разам салодкі стол, арганізуюць сямейныя выставы, тэатралізаваныя прадстаўленні.

Калі ў 1-2 класах мы больш  браліся за калектыўныя творчыя справы, то ў 3-4 класах ужо актыўна працуем над індывідуальнымі даследчымі праектамі.

Так, у маім класе вучыцца таленавіты хлопчык са шматдзетнай сям’і - Ілля Курыловіч. Яго бацькі Людміла Анатольеўна і Андрэй Мікалаевіч вельмі занятыя людзі, але больш за іншых удзельнічаюць у справах класа, зацікаўлена дапамагаюць нам весці даследчую работу.

Трэба адзначыць, што дзеці ў гэтай сям’і выхоўваюцца на праваслаўных маральных каштоўнасцях і гэта дае відвочныя вынікі. Яны заўсёды стрыманыя, дабразычлівыя, ветлівыя, працавітыя, умеюць сябраваць і ніколі не ствараюць канфліктных сітуацый, ці іншых праблем у класе.

Дзядуля Іллі Курыловіча Рогач Анатолій Валянцінавіч быў вядомым не толькі ў горадзе, але і далёка за яго межамі як выдатны краезнаўца, хаця і працаваў  усё жыццё інжынерам-электрыкам. Два гады таму ён памёр, але сям’я беражна захоўвае ўсе яго навуковыя даследаванні і матэрыялы. Хлопчык ахвотна расказваў сваім аднакласнікам розныя цікавыя гісторыі з краезнаўчых адкрыццяў свайго дзядулі. Так, вучні даведаліся, што многія вуліцы горада Вілейкі сталі насіць імёны славутых землякоў пасля таго, як Рогач А.В. навукова даказаў іх дачыненне да гісторыі і культуры Вілейшчыны. Гэта такія знакамітасці як Піліп Орлік, Ігнат Ходзька, Адам Гурыновіч і многія іншыя. Вучням было цікава пачуць аб помніку загінуўшым у час Вялікай Айчыннай вайны лётчыкам, прозвішчы якіх адшукаў Рогач А.В., аб памятным знаку паўстанцам 1863 года, устаноўленым яго намаганнямі недалёка ад горада, аб многіх помніках на малой радзіме славутых землякоў.

Улічваючы зацікаўленасць сям’і, мы вырашылі з Іллёй Курыловічам распачаць працу над індывідуальным даследчым праектам “Краязнаўчыя пошукі майго дзядулі Рогача А.В.”. Карыстаючыся сямейнымі архіўнымі матэрыяламі, з дапамогай класнага кіраўніка, бацькоў і аднакласнікаў, хлопчык раскрыў у даследаванні наступныя тэмы: “Самы дасведчаны вілейчанін”, “Што засталося незакончаным”, “Вечар памяці, прысвечаны дзядулю”. [Дадатак 1.] Праца над праектам можа працягвацца, бо матэрыялаў сямейнага архіва хопіць на доўгі час.

Праект вучня 4 класа прадстаўляе вельмі актуальны матэрыял. Яго можна выкарыстаць на ўроках, пазакласных мерапрыемствах, пры правядзенні экскурсій. Праходзяць гады, і ўсё менш застаецца людзей, якія б, як жывыя сведкі, маглі расказаць аб вядомых земляках і гістарычных падзеях. Таму так важна, што маладое пакаленне здольна ўбачыць і ацаніць працу старэйшых. Разам з тым вучыцца адносіцца да жыцця з гістарычнаго падыходу. Тое, што сёння нам здаецца абыдзенным і амаль нязначным, у хуткім часе стане гісторыяй, а імёны нашы і знаёмых нам людзей стануць гістарычнымі. Кожным сваім крокам мы далучаемся да гісторыі і ствараем яе.
 
Твярдоўская Лілія Іванаўна, настаўніца пачатковых класаў
 


Семейный альбом

Только представьте, насколько увлекательно было бы обнаружить книгу, в которой рассказывалось бы все о семье вашей прапрабабушки, или дедушки, или любого другого члена семьи. Эта книга дает вам шанс доставить такое удовольствие вашим потомкам. Заполните ее: добавьте страницы о вас и передайте книгу детям. Возможно, они положат ее в ящик, а потом, лет через 100, ваш праправнук найдет ее к своему большому удовольствию.

Образец семейного альбома



 Родословная Царя Николая II

 Сайты со сведениями по генеалогии

 Адреса архивов

 Схема для простейшего создания родословной

 Библиография по генеалогии 

Духовные основания к изучению генеалогии
  

Ваш комментарий

Присоединяйтесь:
220121, г. Минск, ул. Притыцкого, 65,
Тел/факс; (017)254-79-58,
www.orthoobraz.by, e-mail: orthoobraz@mail.ru